29 кастрычніка 2025 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Палаца водных відаў спорту ў г. Брэсце (2010)
Рашэнне аб будаўніцтве ў г. Брэсце Палаца водных відаў спорту было прынята ў 2005 г. на самым высокім узроўні. Месца для новага спартыўнага аб’екта выбралі на адной з цэнтральных вуліц (вул. Маскоўская, 147) і ў дапаўненне да сфарміраванага комплексу спартыўных збудаванняў, у які ўваходзяць Лядовы палац, лёгкаатлетычны манеж і бейсбольны стадыён. Яго будаўніцтва вялося за сродкі рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сметны кошт гэтага аб’екта перавышае 121 млрд беларускіх рублёў (40 млн. долараў).
7 кастрычніка 2025 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Воднага палаца ў г. Пружаны (2010), дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы
Будаўніцтва Воднага палаца ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці пачалося ў 2008 г. Пляцоўка была выбрана на перакрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Завадской. Праект распрацавала ААТ «Брэстпраект» — тая ж арганізацыя, што працавала і над праектам Лядовага палаца спорту ў Пружанах. Узвядзенне аб’екта было даручана брэсцкай фірме «Алвора-Бел» і яшчэ некалькім арганізацыям, колькасць будаўнікоў у некаторыя дні дасягала сотні чалавек. 24 ліпеня 2010 г. з ходам будаўніцтва пазнаёміўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, які пабываў на Пружаншчыне з рабочым візітам.